20-02-2019, 12:04

Міжнародны дзень роднай мовы.


21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Дзеля захоўвання моў, якія аказаліся пад пагрозай знікнення, міжнародны фонд ЮНЕСКА абвясціў дзень 21 лютага Днём роднай мовы. Менавіта ў гэты дзень усе мовы свету прызнаюцца роўнымі, бо кожная з іх гэта жывая спадчына. Cёння у свеце шмат цудоўных моў.Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе.

Родная мова шмат не патрабуе. Але калі ўжо назваў яе роднай, калі лічыш яе такой для сябе — павінен жа быць перад ёй хоць нейкі абавязак. Ці хоць часам пра яе думаць.

Мову родную беражы,

Мовай роднай даражы, мову родную шануй,

Мовай роднай не гандлюй.

Мову родную любі, мову ў сэрцы не губі,

Мовы роднай не кідай, мову дзецям перадай.

Мову не аддай на здзек.

Толькі з ёй жыць можаш век.

На беларускай мове

 давай размаўляць…

 

 




Добавление комментария